«За мінулы год я тры з паловай разы абляцеў зямны шар» – прызнаецца віяланчэліст Іван Карызна. Ён сёння жыве не проста паміж Парыжам і Франкфуртам. Пераезды і пералёты, выступленні на топавых канцэртных пляцоўках з лепшымі музыкантамі свету – графік музыканта распісаны на гады. Тым больш, кожны яго прыезд у Мінск − вялікая падзея!
На сустрэчу з самым вядомым беларускім віяланчэлістам класічнай школы запрашае аўтар праграмы «Творчы вечар» Аліна Страшкевіч.
Пачатак сустрэчы – 25 лютага ў 21-05.