Поделиться:
Анонс: «Вогненная памяць» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай,  21.03.2024
21 марта 2024
Анонс: «Вогненная памяць» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай,  21.03.2024

На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у праекце «Тэатр Беларускага радыё» кожны тыдзень гучаць радыёспектаклі і пастаноўкі паводле твораў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны.

Ваенная тэма ў жанрах пастановачнага вяшчання Беларускага радыё заўсёды была важнай. Сотні радыёспектаклей, пастановак, паэтычных балад і кампазіцый пра той трагічны час захоўваюцца ў радыйных фондах паводле знакавых твораў розных аўтараў.

За апошнія гады на Першым нацыянальным канале адбылося некалькі эфірных прэм'ер паводле ваенных твораў беларускай літаратуры: «Пастка» і «Воўчая зграя» Васіля Быкава, «Млечны Шлях» Кузьмы Чорнага, «Найдорф» Івана Пташнікава, а таксама радыёфільм-рэквіем «Вогненная памяць» у 4-х частках паводле кнігі Алеся Адамовіча, Янкі Брыля, Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі....», які будзе гучаць у нашым эфіры на гэтым тыдні з 21 па 24 сакавіка ў 22.05 хвілін.

Сённяшні выпуск літаратурнага «Творчага вечара» – у памяць пра тых, хто застаўся назаўсёды ў ваенным часе, чые жыцці абарваліся ў полымі агню...

Госці студыі – ўдзельнікі пастановачнай групы радыёфільма-рэквіема «Вогненная памяць».

«Творчы вечар» у эфіры – 21 сакавіка ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: