Поделиться:
Анонс: Вясна дадае праблем – «Прамы кантакт», 10.03.2026
9 марта 2026
Анонс: Вясна дадае праблем – «Прамы кантакт», 10.03.2026

З надыходам вясны большасць зваротаў жыхароў Жлобінскага раёна ў райвыканкам, мясцовыя прадпрыемствы і арганізацыі носіць бытавы характар. 123 пісьма ці 75% ад агульнай колькасці тычацца работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аператыўна вырашаюцца людскія праблемы праз сучасныя формы ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі ўлады – прамую тэлефонную лінію і дзяржаўную адзіную рэспубліканскую інтэграваную электронную платформу.

Якія ўзнікаюць сезонныя канфлікты паміж суседзямі? Як убраць аварыйнае дрэва? Хто фінансуе капітальны рамонт дарог? Каму выплачваецца кампенсацыя за перевод ацяплення на электрычнае?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 10 сакавіка ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: