Поделиться:
Анонс: ВЫСОКІЯ ТЭМПЫ НА ФІНІШЫ ПАСЯЎНОЙ – «Свая зямля», 6.05.2023
5 мая 2023
Анонс: ВЫСОКІЯ ТЭМПЫ НА ФІНІШЫ ПАСЯЎНОЙ – «Свая зямля», 6.05.2023

Да 20 мая гаспадаркі краіны плануюць поўнасцю завяршыць сяўбу яравых культур. На другой палове плошчы зараз высяваюцца проса, грачыха і кукуруза. На завяршальным этапе закладка будучага ўраджаю лёну і рапсу.

На Віцебшчыне на фінішы на некалькі гадзін падоўжылі работу на веснавым палетку. Да 10% магутны тэхнічны парк лепшых гаспадарак паўночнага рэгіёну дазваляе закрываюць за дзень. Асноўная нагрузка прыпадае на высокаэнергетычныя машыны і агрэгаты. Іх настройка пад кожную культуру – зона адказнасці спецыялістаў і саміх механізатараў. У лідэрах па тэмпах і якасці калектыў сельскагаспадарчай вытворчасці «Мазалавагаз» унітарнага прадпрыемства «Віцебскаблгаз». Тут улічылі рэкамендацыі вучоных і абнавілі насенне, пад поўную патрэбу ўнеслі мінеральныя ўгнаенні.

Што ўздымае настрой і павышае матывацыю ў сейбітаў? Ці ўдасца ліквідаваць дэфіцыт бялку ў кармах? Якія культуры ў новым сезоне ўпершыню высяваюць? Чым выклікана гібель азімага рапсу?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 6 мая ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: