Поделиться:
Анонс: Як палепшыць якасць жыцця ў глыбінцы? – Спецпраект «Прамы кантакт», 20.03.2024
19 марта 2024
Анонс: Як палепшыць якасць жыцця ў глыбінцы? – Спецпраект «Прамы кантакт», 20.03.2024

У Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў падтрымана прапанова мясцовых старастаў па рамонце дарог у населеных пунктах Начынскага і Жарабковіцкага сельскіх саветаў. Сёлета выдаткаваны фінансы з бюджэту на капітальны рамонт жыллёвага фонду. Не забыліся і пра просьбы настаўнікаў – за кошт бюджэтных адлічэнняў плануецца абнавіць матэрыяльна-тэхнічную базу школ. Не абдзелены ўвагай медыцынскія і сацыяльныя ўстановы...

Клопат пра людзей ляжыць ў аснове штодзённай дзейнасці мясцовай ўлады. Прамы кантакт з самымі зацікаўленымі – жыхарамі райцэнтра і вёсак – дазваляе напаўняць план сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна канкрэтнымі мерапрыемствамі, прадыктаванымі жыццём.

Ці палепшыцца якасць пітной вады? Хто вырашае сезонныя праблемы вяскоўцаў? Як удасканаліць гандлёвае і медыцынскае абслугоўванне?

Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 20 сакавіка ў 6.50 з паўторамі на працягу дня.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: