Да 25 сакавіка гаспадаркі паставяць на лінейку гатоўнасці тэхніку, якая першай прыступіць да веснавых палявых работ. Гэта культыватары, плугі, трактары, машыны для ўнясення ўгнаенняў. У Гродзенскім абласным камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні падвялі вынікі маніторынгу. У лютым назіраецца паскарэнне тэмпаў. Аднак сустракаюцца факты, калі ў адной гаспадарцы заданне выканана на 90%, а ў другой – на 70%.
З якімі праблемамі сутыкаюцца рамонтнікі? Дзе пачалі першыя падкормкі? Як вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў? Якая новая тэхніка паступіць на пасяўную? Ці дастаткова механізатарскіх кадраў?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 18 лютага ў 6.25 (паўтор у 23.00).

