Жыхары Бабруйска жадаюць больш зарабляць і лепш жыць. Таму на прамую тэлефонную лінію ці падчас выязднога прыёму звяртаюцца да кіраўніцтва і спецыялістаў гарвыканкама з канкрэтнымі пытаннямі: «Як прайсці перападрыхтоўку на курсах і працаўладкавацца на вядучыя прадпрыемствы горада?» Калі ў беспрацоўных высокая матывацыя да прадпрымальніцтва, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Любоў Аўсяннік дае тлумачэнні, затым запрашае ў рабочы кабінет. У выніку індывідуальнай работы сёлета 24 бабруйчанам удалося ажыццявіць сваю мару і рэалізаваць свой бізнес-план у сферы паслуг.
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 23 кастрычніка ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.