У Год якасці больш чым на 11% беларускія перапрацоўчыя заводы павялічылі тэмпы вытворчасці малочнай прадукцыі. На 20% узраслі аб'ёмы выпуску сметанковага масла. Захоўваецца стабільны рост на сыры, сухія малочныя прадукты. Большасць паспяхова рэалізуецца ў Беларусі, а 40% нашай малочкі прадаецца ў блізкім і далёкім замежжы.
Куды наладзілі пастаўкі ўпершыню? Якімі навінкамі папоўніцца лінейка здаровага харчавання? Ці запатрабаваны цукеркі з сухога малака? Як наладжаны ўнутраны кантроль якасці? Дзе купляюць беларускія сыры?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 6 красавіка ў 6.25 і 23.00.

