Поделиться:
Анонс: Якасць у прыярытэце! – «Свая зямля», 30.03.2024
29 марта 2024
Анонс: Якасць у прыярытэце! – «Свая зямля», 30.03.2024

У рамках рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» на Брэстчыне ўшанавалі лепшых работнікаў галіны – 16 прызёраў абласнога спаборніцтва адзначаны дыпломамі і прэміямі.

Упершыню гадавая вытворчасць малака склала больш за 2 мільёны тон, а надой ад каровы – звыш 7 тысяч кілаграмаў. Добры старт узяты ў 2024 годзе. Кожны дзень жывёлаводы надойваюць амаль 22 кілаграмы малака. Акцэнт зроблены на якасць. Менавіта за кошт рэалізацыі 100-працэнтнай «экстры» аператары машыннага даення малочна-таварнага комплекса сельгаспрадпрыемства «Дарапеевічы» Маларыцкага раёна атрымліваюць даплаты і лідзіруюць у абласным спаборніцтве.

Чаму галіновы прафсаюз вымушаны павялічыць прызавы фонд? Каму дастаўся падарунак ад Беларускага радыё? Якім будзе племянны маладняк? У чым шчасце кожнага дня? Чаму ў жывёлаводы ідуць жанчыны? За якімі комплексамі будучыня?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 30 сакавіка ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: