Нягледзячы на складаны сезон, прадпрыемствы Белкаапсаюза ў вытворчых і прыватных садах закупілі звыш 17,5 тысяч тон яблыкаў. Амаль 15 тысяч тон забяспечыла насельніцтва. Лідзіруючыя пазіцыі займаюць паўночныя рэгіёны. Цікавы вопыт практыкуюць на Віцебшчыне. Тут арганізавалі абласны конкурс сярод моладзі і навучальных устаноў па здачы яблыкаў у нарыхтоўчыя пункты аблспажыўтаварыства.
Пасля заняткаў у школе юныя садаводы Сенненскага раёна займаюцца зборам яблыкаў. Як правіла, гэта адбываецца ў прыватных садах. Навучэнцы СШ №2 Уладзіслаў Лазар, Уладзімір Абушкевіч і Жэня Мікалаеў сабралі найбольшы аб'ём і сёння прэтэндуюць на галоўны прыз.
Якія ўзнагароды чакаюць прызёраў конкурсу? Якія беларускія брэнды вырабляюць з яблыкаў ласункі? Ці зоймуцца заўтра фермерствам юныя садаводы? Якія новыя віды нарыхтовак прынясуць дадатковы даход вяскоўцам?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 7 кастрычніка ў 6.25 і 23.00.

