Пасяўная ў сельгасфіліяле «Вялікая Раёўка» ААТ «Крыніца» Капыльскага раёна выйшла на фінішную прамую. Выхаднымі пасеюць апошнія гектары аднагадовых траў і ячменю на піваварныя мэты. Дзякуючы высокаэнергетычнай тэхніцы, 6-7% засяваюць штодзень. Каб у аптымальныя тэрміны правесці закладку будучага ўраджаю кукурузы зараз вядуць актыўна падрыхтоўку плошчы. У новым сезоне спадзяюцца павялічыць запасы ўласных кармоў і атрымаць прыбаўку ў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У планах за заробленыя грошы абнаўляць парк машын, добраўпарадкаваць не толькі вытворчыя аб'екты.
Дарэчы, дырэктар «Вялікай Раёўкі» Іван Дамашэвіч выбраны дэлегатам Усебеларускага народнага сходу.
Як зацікавіць моладзь заставацца ў вёсцы? Калі ў дамах вяскоўцаў з'явіцца вада і цяпло? Як вырашаецца лёс пустых дамоў? Як выхаваць сапраўднага гаспадара сваёй зямлі?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 13 красавіка ў 6.25 і 23.00.

