Поделиться:
Анонс: Жаданыя пакупкі для вяскоўцаў – «Свая зямля», 28.02.2026
27 февраля 2026
Анонс: Жаданыя пакупкі для вяскоўцаў – «Свая зямля», 28.02.2026

Гандлёвае абслугоўванне вяскоўцаў у прыярытэтах Белкаапсаюза. У краіне 482 аўтамагазіны даязджаюць амаль у 13 тысяч населеных пунктаў, дзе жывуць больш за 442 тысячы чалавек. Каб своечасова выканаць заказы, у Мінскай вобласці абнавілі парк машын. 93 аўталаўкі па просьбе старажылаў маланаселеных пасёлкаў робяць дадатковыя прыпынкі, а да пакупнікоў паважанага ўзросту пад'язджаюць бліжэй да хаты. Разам з прадуктамі першай неабходнасці дастаўляюць тавары прамысловай групы.

Ці заўсёды выконваюцца заяўкі? Як абнаўляецца тавар у аўталаўках? Якія бонусы дзейнічаюць для вяскоўцаў? Чаму расце попыт на прадукты аблспажыўкааперацыі?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 28 лютага ў 6.25 і 23.00.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: