Поделиться:
Анонс: «Жадаю тэатру новых творчых здзяйсненняў!» – «Настрой», 19.08.2022
19 августа 2022
Анонс: «Жадаю тэатру новых творчых здзяйсненняў!» – «Настрой», 19.08.2022

Заўтра адзін са старэйшых – Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага – пачынае свой 90-ты, юбілейны, тэатральны сезон нашумелай прэм’ерай – рок-операй «Граф Монтэ-Крыста» у пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра СЯРГЕЯ КАВАЛЬЧЫКА.

Сезон абяцае парадаваць аматараў Мельпамены яркімі прэм’ерамі, сярод якіх «Абдураны муж» паводле твора Мальера і пастаноўка «Ідыёт» паводле Дастаеўскага ў пастаноўцы сербскага рэжысёра Іваны Жыган. Таксама тэатр плануе цікавыя паездкі, удзел у шматлікіх фестывалях і многае іншае.

Мастацкі кіраўнік тэатра СЯРГЕЙ КАВАЛЬЧЫК прыадкрые сакрэты юбілейнага сезону «горкаўцаў» у праграме «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ – 19 жніўня ў 14.20.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: