Поделиться:
Анонс: Жніўныя дасягненні сапраўдных гаспадароў беларускай зямлі – «Свая зямля», 19.08.2023
17 августа 2023
Анонс: Жніўныя дасягненні сапраўдных гаспадароў беларускай зямлі – «Свая зямля», 19.08.2023

Надвор'е на фінішы жніва спрыяе гаспадаркам Слуцкага раёна ўбіраць па 5-6% ўраджаю штодзень. Такія ж тэмпы з абмалотам насенных участкаў у Баранавіцкім раёне. Сёлета ў абодвух рэгіёнах адчувальны рост ураджайнасці азімых культур. Аддача гібрыдаў рапсу на 15-20 цэнтнераў з гектара вышэй, чым сартоў. Ва ўмовах санкцый гэта зручнае імпартазамяшчэнне. Рапс застаецца высока рэнтабельнай культурай. Не менш выгадна вырошчваць і ячмень. Азімая пшаніца аддзячыла за клопат ураджайнасцю 70-80 цэнтнераў...

Ці паўплывала засуха на фарміраванне ўраджаю? У чым перавага беларускай селекцыі? Якім культурам належыць прыярытэтнае месца ў структуры? Што радуе прызёраў спаборніцтва?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 19 жніўня ў 6.25 (паўторам у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: