Поделиться:
Анонс: Жыццёвае крэда лаўрэата конкурсу «Жанчына года – «Свая зямля» 11.03.2023
10 марта 2023
Анонс: Жыццёвае крэда лаўрэата конкурсу «Жанчына года – «Свая зямля» 11.03.2023

Сёння хлебаробаў ААТ «Жвіранка» Шаркаўшчынскага раёна аб'ядноўвае клопат пра лёс будучага ўраджаю. Пакуль халаднаваты сакавік стрымлівае работу ў полі, самы час папоўніць запасы мінеральных угнаенняў, адрамантаваць пасяўныя комплексы і абнавіць насенне. На ўсіх вытворчых участках побач з людзьмі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце сельгаспрадпрыемства Зінта Валюшкіна. Яна ўмее арганізаваць калектыў на бездакорнае выкананне задання. Зранку праблемы прымае, а да вечара іх паспяхова вырашае. Надзейныя партнёры горада не адмаўляюць у дапамозе, заўсёды плячо падстаўляюць банкі, мясцовы сельскі савет. Разам вырашаюць і сацыяльныя пытанні, вызначаюць перспектывы развіцця гаспадаркі і прывабліваюць моладзь.

Як выхаваць сапраўднага патрыёта вёскі? Як аблегчыць жыццё сельскіх жанчын? Хто бярэ на сябе праблемы шматдзетных сем'яў? Чаго для шчасця не хапае?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 11 сакавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: