Поделиться:
Анонс: «Зорнае неба Паэта. Канферэнцыя «Прастора творчасці» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.12.2023
7 декабря 2023
Анонс: «Зорнае неба Паэта. Канферэнцыя «Прастора творчасці» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 7.12.2023

9 снежня – дзень нараджэння Максіма Багдановіча, самага маладога класіка беларускай літаратуры. Яго называлі Максімам-кніжнікам, беларускім Страцім-лебедзем, і ўсе гэтыя алегорыі толькі падкрэсліваюць яркую індывідуальнасць творчай асобы Багдановіча. Час ідзе, а цікавасць да яго спадчыны, загадак лёсу не змяншаецца. Пра тое сведчыць у тым ліку і цікавасць даследчыкаў да мастацкага слова Багдановіча. Вось і сёлета Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў чарговы раз правёў навукова-практычную канферэнцыю «Прастора творчасці», у якой прынялі ўдзел літаратуразнаўцы, гісторыкі, музейныя спецыялісты.

Пра яе вынікі, а таксама іншыя, знакавыя для музея, падзеі года раскажуць госці літаратурнага «Творчага вечара» – вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец і загадчык сектара ўліку і захоўвання фонду Максіма Багдановіча Алена Кніга.

«Творчы вечар» у эфіры – 7 снежня ў 21.05.

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: