Поделиться:
Беражом сэрца замалада! – «Здароўе», 8.12.2018 (аўдыё)
10 декабря 2018
Беражом сэрца замалада! – «Здароўе», 8.12.2018 (аўдыё) У Беларусі ў агульнай структуры смяротнасці больш за палову прыпадае на сардэчна-сасудзістыя захворванні, ад павышанага артэрыяльнага ціску пакутваюць амаль два мільёны чалавек. Ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў павышаны ціск адзначаецца ў 10% грамадзян, ва ўзросце 60 гадоў – каля паловы, у людзей, старэйшых за 70 гадоў, павышаны ціск назіраецця ў 75% выпадкаў.
У лістападзе ў Беларусі прайшла рэспубліканская навукова-асветніцкая акцыя «Здаровае сэрца – вектар жыцця». У ёй удзельнічалі медыкі з розных устаноў, яны разумеюць, як важна папярэдзіць страшныя наступствы хваробы. Паслухаем Таццяну Нечысаву, кандыдата медыцынскіх навук, вядучага навуковага супрацоўніка лабараторыі артэрыяльнай гіпертаніі РНПЦ «Кардыялогія».
Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: