- Главная
- /
- Новости
- /
- Бяспека падлеткаў у Інтэрнэце --“Адкрытая пляцоўка”, 16 жніўня 2016 года

Жыццё сучаснага чалавека немагчыма ўявіць без віртуальнай прасторы. Там можна знайсці ўсё: матэрыялы для работы і вучобы, старых сяброў і новых знаёмых, забавы, музыку, кіно, любімае радыё…
Здаецца, што ўсё даступна і проста.
Ці часта мы задумваемся пра бяспеку ў Сетцы, віды віртуальных пагроз і спосабы іх пераадолення? Што такое “бацькоўскі кантроль”?
Ці добра ведаюць дарослыя пра ўзроставую псіхалогію падлеткаў і іх сацыяльнае асяроддзе ў інтэрнэт-прасторы?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні - у праграме “Адкрытая пляцоўка". Эфір – 16 жніўня, 15.20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: