Поделиться:
Да дня нараджэння Караткевіча – яго знакаміты твор ў радыёэфіры! – «Тэатр Беларускага радыё», 24-26.11.2018
23 ноября 2018
Да дня нараджэння Караткевіча – яго знакаміты твор ў радыёэфіры! – «Тэатр Беларускага радыё», 24-26.11.2018 Да дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў праекце «Тэатр Беларускага радыё» 24-26 лістапада прагучыць новы радыёспектакль «Севярын і Гражына» паводле вядомай паэмы класіка «Чазенія».
Аўтар інсцэніроўкі для радыё – Пятро Васючэнка, рэжысёр-пастаноўшчык – Алег Вінярскі, музычнае афармленне і гукарэжысура – Валерый Бяляеў, рэдактар і кіраўнік праекта – Галіна Шаблінская.
Ролі выконваюць: апавядальнік – народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, фізік-ядзершчык Севярын Будрыс – артыст Аляксандр Малчанаў, біёлаг Гражына Арсайла – артыстка Марта Голубева, яхтсмен Васіль Паўлаў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў, дырэктар запаведніка «Тыгравая Падзь» Захар Дзянісаў – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў,  капітан малога рыбалоўнага сейнера Іван Няпіпіва – артыст Аляксандр Вергуноў, афіцыянтка Верачка – артыстка Крысціна Дробыш.
Радыёпастаноўка будзе ў эфіры 24-26 лістапада ў 22-10.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: