
Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі сёння ў краіне жывуць каля 8400 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, за апошнія 3 гады іх стала на 13000 меньш. Зразумела, што ў іх, чый сярэдні ўзрост складае 95-96 гадоў, ёсць праблемы са здароўем і доглядам. Ды і ўвогуле сярод пажылых хапае розных пытанняў. Як яны вырашаюцца?
Кіраўнік Мінскага гарадскога герыятрычнага цэнтра Ірына Токарава – госця вядучай праграмы «Здароўе» Ліліі Бялецкай.
Праграма выходзіць па суботах у 11-00, паўтараецца па нядзелях у 6-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: