
“Фільм быў зняты на беларускай кінастудыі, “Гадзіннік спыніўся апоўначы”, прысвечаны барацьбе беларускіх патрыётаў-падпольшчыкаў з нямецкімі акупантамі ў Мінску. У гэтым фільме прагучала песня са словамі:” Не магу знайсці я тое слова, каб красу расказаць тваю…”Буду ўдзячны, калі ў адной з перадач прагучыць гэта песня…”
“Ваша праграма нясе нам радасць сустрэчы з песняй, звязанай з маладосцю, дарагімі сэрцу людзьмі і мясцінамі. А мы, сталыя людзі, і хвалюемся, і радуемся, вяртаючыся ў незабыўна-памятнае…”
“Пішу вам ўпершыню. Захацелася расказаць пра дарагіх мне людзей…”
Гэта адрыўкі з лістоў, што даслалі нам радёслухачы.
У 17 гадзін –гісторыі з жыцця і любімыя сямейныя песні.