Поделиться:
Дзень нараджэння ў прамым эфіры – “Нясумны перапынак”, 31 жніўня 2016
31 августа 2016
Дзень нараджэння ў прамым эфіры – “Нясумны перапынак”, 31 жніўня 2016 31 жніўня госцем “Нясумнага перапынку” стане вядомы дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Вячаслаў Воліч. Неардынарная асоба, таленавіты чалавек, узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, а таксама спецыяльнай прэміяй прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, - ён удзельнічае ў розных музычных праектах, супрацоўнічае са шматлікімі калектывамі, сярод якіх Музычны акадэмічны тэатр імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі ў Маскве. А літаральна днямі ў творчай біяграфіі маэстра з’явілася новая старонка – ён стаў галоўным дырыжорам Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Дарэчы, адразу пасля рэпетыцыі з калектывам, у свой Дзень нараджэння 31 жніўня, Вячаслаў Воліч і завітае ў студыю прамога эфіру.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: