У эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў выкананні артыста Алега Вінярскага прагучыць мастацка-дакументальная аповесць Уладзіміра Ліпскага “Пакланіся травінцы”. Яна прысвечана жыццю і працы знакамітага беларускага вучонага-біёлага, акадэміка Віктара Парфёнава, яго ўкладу ў захаванне роднай прыроды.