
19 жніўня - Яблычны Спас.
Свежыя яблыкі - гэта не толькі смачна, але і вельмі карысна. Нездарма гэтую садавіну называюць плодам здароўя.
Яна ўтрымлівае вялікую колькасць вітамінаў – С, В1, В2, Р, Е, у тым ліку, марганец і калій. Яшчэ гэта - лёгказасваяльная крыніца жалеза. Плод багаты пекцінам, які дапамагае палепшыць колер твару, спрыяе маладосці і свежасці скуры.
Таксама яблыкі карысны для зроку, печані, лімфатычнай і нервовай сістэмы…Усе падрабязнасці ў 9.30 у праграме “Будзьце здаровыя!”. Дарэчы, у зялёных яблыках больш вітамінаў, чым у чырвоных.
Таксама вы даведаецеся пра маштабнае даследаванне фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў у Беларусі, летні лагер для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іх сем'яў у Гродне, нормы спажывання солі і апошнія навуковыя даследаванні.