
Ансамбль Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў існуе вось ужо амаль 20 гадоў.
За гэты час калектыў аб’ехаў дзесяткі краін і гарадоў, атрымаў свайго слухача, а самае галоўнае – знайшоў уласны накірунак развіцця. “Грамніцы” – гэта імкненне не толькі з максімальнай дакладнасцю перадаць характэрную для беларускага фальклору спецыфічную манеру выканання, але і спалучыць традыцыі народна-песеннай творчасці з сучаснай аранжыроўкай. У гэтым абавязкова пераканаемся на “Тэырыторыі гуку”, а госцем Аліны Страшкевіч стане мастацкі кіраўнік ансамбля “Грамніцы”, прафесар кафедры народнапесеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Уладзімір Зяневіч.Эфір - у 21 гадзіну.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: