Поделиться:
К 100-летию литературного объединения «Маладняк». «Творческий вечер» с Галиной Шаблинской, 14.12.2023
14 декабря 2023
К 100-летию литературного объединения «Маладняк». «Творческий вечер» с Галиной Шаблинской, 14.12.2023

Сёлета – стогадовы юбілей вядомага літаратурнага аб'яднання «Маладняк», якое адыграла вялікую ролю ў развіцці беларускай савецкай літаратуры і з якога пачыналі свой творчы шлях многія беларускія класікі: Кузьма Чорны і Кандрат Крапіва, Уладзімір Дубоўка і Міхась Лынькоў, Пятрусь Броўка і Алесь Звонак, Міхась Чарот і Змітрок Бядуля, Адам Бабарэка і Максім Лужанін ды іншыя.

З 2019-га года ў Беларусі ажыццяўляўся сумесны літаратурна-асветніцкі праект «На хвалі часу, у плыні жыцця», які быў арганізаваны да 100-годдзя «Маладняка» Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам «Звязда». Гэтая творчая ініцыятыва дапамагла сучаснікам больш даведацца пра літаратурны рух 20-х гадоў ХХ стагоддзя, прыняць удзел у розных навуковых імпрэзах, выставах і прэзентацыях, якія ладзіліся на працягу 4-х гадоў у розных бібліятэчных і музейных установах.

«Да 100-годдзя «Маладняка» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госця студыі – літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Багдановіч.


Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: