
Госць праграмы -- знакаміты беларускі аўтар-выканаўца Алесь Камоцкі. Сёлета адбылося музычна-літаратурнае выданне кнігі і альбома з песнямі Алеся Камоцкага на вершы Рыгора Барадуліна. І зборнік паэзіі, і песенны альбом называюцца «Каб аднойчы». Алесь Камоцкі многа гадоў працаваў і сябраваў з Народным паэтам Беларусі, разам ім напісана каля 70-і песень.
У альбом «Каб аднойчы» увайшлі рамансы і лірычныя песні пра каханне. Гэтаму альбому і прысвечаны выпуск «Беларускай калекцыі».
Эфір – у 21.30.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: