- Главная
- /
- Новости
- /
- “Камерныя салісты Мінска” - “Беларуская калекцыя” ,13.11.2016

Аматарам класічнай музыкі - сапраўдны падарунак: упершыню ў Беларусі, у адным канцэрце, прагучаць усе шэсць “Брандэнбургскіх канцэртаў” Іагана Себасцьяна Баха.
Больш за тое, у нашай краіне гэтыя творы яшчэ ніколі не выконваліся менавіта на тых інструментах, для якіх іх пісаў Бах. Не абыдзецца і без міжнароднай дапамогі: выканаўцы на блок-флейце, барочным гобоі, натуральнай трубе і натуральнай валторне прыедуць у Мінск з Расіі, Германіі, Польшчы і Венгрыі.
19 лістапада ў вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі свой 15-гадовы юбілей адзначаць “Камерныя салісты Мінска”.
Усе падрабязнасці абмяркуем з мастацкім кіраўніком ансамбля Дзмітрыем Зубавым.
Пачатак праграмы ў 16.30.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: