
21 верасня 1937 года ў свет выйшла аповесць англійскага пісьменніка, лінгвіста і перакладчыка Джона Рональда Рэйела Толкіена «Хобіт, або вандроўка туды і назад».
Гэтая кніга стала своеасаблівым пралогам да эпапеі пра Пярсцёнак Усеўладдзя.
Амаль выпадкова трапіўшы ў друк, гісторыя пра прыгоды хобіта Більба Бэгінса нечакана заваявала шырокую папулярнасць сярод чытачоў усіх узростаў.
Усё жыццё Толкіен займаўся міфалогіяй свайго свету фантазіі.
Далучайцеся, да ранішняга апытання, які ваш любімы фэнтэзійны свет, кніжка і персанаж? Нумар для СМС - 1062.
Таксама будзе надвор'е, эканамічная і прававая інфармацыя, мода, спорт, добрая музыка і многае іншае.
Прамы эфір - у 7.30.