Поделиться:
«Класіка і наватарства ў тэатральным мастацтве» – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 28.08.2019 (аўдыё)
28 августа 2019
«Класіка і наватарства ў тэатральным мастацтве» – «Творчы вечар» з Янай Хадоска, 28.08.2019 (аўдыё) Усё наша жыццё – гэта спалучэнне традыцый (вопыт, назапашаны пакаленнямі) і наватарства, што ёсць сучаснасць. Мне здаецца, гэтая формула – «класіка і сучаснасць» – валадарыць ва ўсіх творчых накірунках і сферах чалавечага жыцця. У кожнай з іх яна раскрываецца па-рознаму, але, у любым выпадку, гэтая формула дазваляе рухацца наперад, не адрываючыся ад каранёў, не губляючы вопыт мінулых пакаленняў. Сёння пра класіку і наватарства ў  тэатральным  мастацтве аўтар праграмы Яна Хадоска  пагаворыць з гасцямі, а гэта рэжысёр Тэатра-студыі кінакцёра Алег Кірэеў, заслужаны артыст Беларусі, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага  драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Андрэй Душачкін, маркетолаг гэтага ж тэатра Ларыса Каліноўская, дырыжор Беларускага дзяржаўнага  акадэмічнага  музычнага  тэатра Мікалай Макарэвіч.
Праграма за 28 жніўня ў 21-05.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: