Поделиться:
#клёвыеканикулы - новый онлайн-проект БРПО!
1 апреля 2020
#клёвыеканикулы - новый онлайн-проект БРПО!

Днямі Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя разам з Беларускім саюзам моладзі запусцілі анлайн-праект “Клёвыя канікулы”. З панядзелка сотні падлеткаў па ўсёй краіне ўдзельнічаюць у сямідзённым марафоне тых спраў, якія можна зрабіць, не выходзячы з дому. Дарэчы ў фінале пераможцаў чакаюць добрыя прызы. Чэк-ліст вывучыў і наш карэспандэнт Яраслаў Даніленка.

У панядзелак скласці плэй-ліст з любімай музыкай, у аўторак-прыбрацца ў кватэры. А сёння задача нумар адзін - прыгатаваць сняданак для ўсёй сям'і. Удзел у анлайн-акцыі можа прыняць любы школьнік, дастаткова падпісацца на старонкі арганізатараў у сацыяльных сетках і выконваць штодзённыя заданні. Асноўны крытэрый – крэатыўнасць. Такі чэлендж дазволіць правесці канікулы не толькі цікава, але і бяспечна. Дарэчы, штодня арганізатары дзеляцца карыснымі “лайфхакамі”, адзначае старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя” Аляксандра Ганчарова.

“Клёвыя канікулы" - далёка не адзіны анлайн-праект беларускіх піянераў. Цяпер у новым фармаце і адзін з самых папулярных праектаў арганізацыі – “піянерскі квіз”. Ёсць шматлікія фотаконкурсы. І ўсё гэта ў сацыяльных сетках.

Усё часцей айчынная піянерская арганізацыя набывае новых сяброў за мяжой. Акрамя расійскага руху школьнікаў, летась сумесныя ідэі рэалізавалі разам з казахскім аб'яднаннем "Жас Улан" і ўзбекскім "Камалак". Да таго ж, паступова беларускія піянеры набываюць новы від, пры гэтым, незабываючы традыцыі. 

Штогод колькасць жадаючых стаць піянерамі расце. Шукаюцца новыя формы работы не толькі з падлеткамі, але і з іх бацькамі. 

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: