- Главная
- /
- Новости
- /
- «Лекавыя травы» мінскай групы «Re1ikt” - «Беларуская калекцыя», 25 жніўня 2016

25 жніўня ў 21.30 праграма «Беларуская калекцыя» будзе прысвечана аднаму з лепшых беларускіх альбомаў мінулага года – «Лекавыя травы» мінскай групы «Re1ikt”. Гэтая пласцінка атрымала шэраг музычных прэмій і званне лепшага рок-альбома 2015 года. Група «Re1ikt” калісьці з'явілася на свет у Светлагорску Гомельскай вобласці, прайшла з перамогамі розныя фестывалі і конкурсы, стала мінскай. Праграма «Лекавыя травы», паводле слоў музыкантаў, мае «дух беларускага Палесся».
Арт-рок спалучаецца з фальклорам, кампазіцыі натхняюцца беларускімі легендамі і гісторыямі. Сваю музыку радыёслухачам прадставяць удзельнікі групы Аляксандр Дземідзенка і Дзмітрый Наркевіч.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: