Поделиться:
Лепшыя ўспаміны, звязаныя з мелодыямі -“Сустрэча з песняй”, 19.11.2016
18 ноября 2016
Лепшыя ўспаміны, звязаныя з мелодыямі -“Сустрэча з песняй”, 19.11.2016 “Піша вам Аляксандра Мікалаеўна Дзікун. Мне 80 гадоў... Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў вёсцы Жыгалы Пружанскага раёна. Нас, дваіх дзяцей, выхоўвала маці. Час быў цяжкі, мы часта галадалі. Мама спявала нам песні. Адну яна любіла і спявала часцей за іншыя. Праз шмат гадоў маці спявала яе і ўнукам. Гэта і мая любімая песня – “Стоит гора высокая”.  Калі ласка, перадайце яе. З вашай дапамогай я вярнуся на некалькі імгненняў у сваё дзяцінства”.
Гэты ліст рэдакцыя атрымала з горада Светлагорска.
У 17 гадзін – лісты з розных куткоў Беларусі, душэўныя гісторыі і любімыя сямейныя песні.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: