«Bel Huawei-BSU Challenge – 2020» аб'яднаў сотні беларусаў. Конкурс не мае ўзроставых абмежаванняў, галоўнае – навыкі ў праграмаванні. Так, арганізатары прапануюць вырашыць цікавую задачу з выкарыстаннем алгарытмаў. Замест сшыткаў – камп'ютар і адна з моў праграмавання. Адзначае загадчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Уладзімір Котаў.
«Любы чалавек можа паўдзельнічаць у спаборніцтвах. Гэта і школьнік, і студэнт, аспіранты, магістранты, тыя, хто ўжо скончыў навучанне. Адзінае абмежаванне – гэта павінны быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Такога фармату конкурсы яшчэ не праводзіліся. Ёсць задача і ўдзельнікі паспрабуюць яе як мага лепш (з пункту гледжання дакладнасці рашэння і хуткасці працы праграмы) вырашыць. Асаблівасць у тым, што ўсё праходзіць на распрацаванай ФПМІ БДУ платформе».
Конкурс падтрымала і адна з вядомых кітайскіх кампаній у сферы лічбавых тэхналогій. Дарэчы, яна гарантуе пераможцам каштоўныя прызы. Улічваючы, што праект ладзіцца дыстанцыйна, ёсць верагоднасць падману. З гэтай нагоды арганізатары вырашылі дадаць у сістэму антыплагіят. Ёсць розныя механізмы, якія дапамогуць зразумець, што ўдзельнікі не парушаюць правілы і працуюць самастойна, падкрэслівае Уладзімір Котаў.
Ацэньваюць праведзеную работу вопытныя выкладчыкі і навуковыя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вядомыя праграмісты краіны. Індывідуальны конкурс па праграмаванні «Bel Huawei-BSU Challenge – 2020» працягнецца да 19-га верасня. Дарэчы, на конкурс працягнута рэгістрацыя ўдзельнікаў. Уся актуальная інфарамацыя і зваротная сувязь з агранізатарамі ў суполцы спаборніцтваў у мэсэнджары «Telegram».