
Пачалася восень, а з ёй і новы вяшчальны сезон.
Па добрай традыцыі, у нас новыя ідэі і тэмы.
Але, нягледзячы на іх разнастайнасць, кожнага з нас хвалююць і аб’ядноўваюць вечныя каштоўнасці – любоў да радзімы, да свайго народа, традыцый, нацыянальнай спадчыны…
Менавіта гэтай тэме прысвечаны новы радыёпраект “Слаўся, зямлі нашай светлае імя”. Яго героямі стануць асобы, якія сваёй дзейнасцю і справамі, спрыяюць грамадзянскаму выхаванню маладога пакалення.
А яшчэ на ўласным прыкладзе паказваюць, як трэба любіць сваё і паважаць чужое.
Эфір – у 23.45.