- Главная
- /
- Новости
- /
- Мастацтва прыгожага напісання – "Адкрытая пляцоўка", 18 жніўня

Каліграфія – мастацтва прыгожага напісання.
Нягледзячы на папулярнасць “электронных лістоў” і паведамленняў, каліграфія актуальная і сёння.
Праявіць свае таленты, напрыклад, можна на віншавальнай паштоўцы альбо падчас напісання сімвалаў для арт-аб’ектаў.
Заняткі прыгожым пісьмом трэніруюць руку, дазваляюць выразіць сваю індывідуальнасць, вучаць пісаць не толькі хутка, але разборліва і эстэтычна.
18 жніўня ў 15.20 слухайце “Адкрытую пляцоўку” і даведаецеся пра ўнікальны праект “Школа каліграфіі”.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: