
Давайце паслухаем музыку з беларускага кіно, мелодыі, якія прыйшлі да нас з экрана і сталі любімымі.
Іншым разам, мы нават не здагадваемся, што яны звязаны з гісторыяй айчыннага кінематографа.
Адна з такіх мелодый нарадзілася напярэдадні вайны.
У 1940 годзе на беларускай кінастудыі здымаўся фільм “Мая любоў” з Лідзіяй Смірновай у галоўнай ролі.
Узыходзячая зорка савецкага кіно спявала ў фільме песню Ісаака Дунаеўскага, якая адразу захапіла сэрцы слухачоў.
Тады ўсе яшчэ не ведалі, што з песняй прыйдзецца прайсці праз гады вайны і выпрабаванняў, што гэтая лірычная мелодыя стане успамінам пра мірнае шчаслівае жыццё, родны дом і сваю любоў.
Эфір – у 21.30.