Поделиться:
MorkvoЦвет - “Тэрыторыя гуку”,12.11.2016
11 ноября 2016
MorkvoЦвет - “Тэрыторыя гуку”,12.11.2016 У Вялікай студыі Дома радыё працягваюцца сустрэчы ў фармаце “жывы гук”. У гэтую суботу госцем Аліны Страшкевіч стане малады беларускі гурт MorkvoЦвет. Яго ўдзельнікаў – Яўгена Белановіча і Паўла Рыжкова – аб'ядноўвае агульнае кансерваторскае мінулае (абодва класічныя гітарысты) і любоў да добрай якаснай музыкі, якую яны, уласна, і імкнуцца рабіць. Стыль, у якім працуюць, вызначаюць як акустычны рок. Песні спяваюць выключна ўласнага аўтарства. У арсенале MorkvoЦвет усяго дзве гітары ды два галасы. Але і гэтага хапае, каб стварыць уласны музычны свет, які, дарэчы, патрабуе ад слухача увагі і адпаведнага настрою. Бо толькі так можна зразумець і да канца адчуць тое, што робяць гэтыя, безумоўна, таленавітыя музыканты.
Эфір – у 21.00.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: