- Главная
- /
- Новости
- /
- “Моцарт – гэта самая лепшая гігіена для голаса” – “Беларуская калекцыя”, 7 верасня 2016

Таццяна Гаўрылава: “Моцарт – гэта самая лепшая гігіена для голаса”. 7 верасня госцяй “Беларускай калекцыі” стане салістка Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава.
Для Таццяны Гаўрылавай пачатак сёлетняга канцэртнага сезона выдаўся надзвычай насычаным і дынамічным. У прэм’ернай оперы “Вяселле Фігара” яна выканала партыю Графіні, а ўжо 13 верасня спявачка адкрые сезон камерных канцэртаў Вялікага, у зале імя Александроўскай разам з калегамі прадставіць прэм’ерную праграму, прысвечаную 110-годдзю з Дня нараджэння Дзмітрыя Шастаковіча. Пра новыя ролі і новыя планы – сёння разам з Таццянай Гаўрылавай у “Беларускай калекцыі” у 21.30 на 106.2 fm.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: