- Главная
- /
- Новости
- /
- Імправізацыі на электравіяланчэлі – “Накцюрны”, 8 верасня 2016

Гукі электравіяланчэлі можна будзе пачуць у начным эфіры ПНКр з серады на чацвер (08.09.2016 в 02:05-04:00, Накцюрны).
Разам з Германскім маладзёжным філарманічным аркестрам выступіць канадска-германскі віяланчэліст Ёханэс Мозэр. Гэта – актыўны прапагандыст ігры на электравіяланчэлі, якую выкарыстоўвае з мэтай даследавання і пашырэння гукавых магчымасцей інструмента, а таксама для імправізацыі. У кастрычніку 2011-га года ён упершыню выканаў канцэрт Magnetar для электравіяланчэлі сучаснага мексіканскага кампазітара Энрыка Чапела, з Лос-Анджэлескім філарманічным аркестрам пад кіраўніцтвам Густава Дудамеля. На хвалях ПНКр мы пачуем германскую прэм'еру гэтага твора.
Запіс зроблены 22.08.2016 у Вялікай зале Берлінскага Канцэртхаўза. Таксама прагучаць творы Людвіга ван Бетховена і Карласа Чавеса.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: