Выхаднымі ў абласных і раённых цэнтрах арганізаваны продаж сезоннай прадукцыі. Ва ўсіх раёнах Мінска сельгаспрадпрыемствы, фермеры і гаспадары ўласных падворкаў прастаўляюць шырокі выбар гародніны і садавіны. Нягледзячы на прыродныя катаклізмы, удосталь сёлета бульбы, яблыкаў, морквы, капусты, сталовых буракоў і дыкарослых ягад. У паўтара раза больш спецыялізаваныя гаспадаркі вырасцілі цыбулі. Якія цэны на кірмашы? Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля», 27.09.2025, у 6.25 і з паўторам у 23.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Фота відэа:Таццяна Цімахоўская, прадавец ААТ «НордГродно», Анастасія Волкава, пчаляр з Палацкага раёна, Ірына Галаватая, дырэктар Смаргонскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Ядвіга Касцюшка, начальнік аддзела грамадскага харчавання Смаргонскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Вольга Собалева, начальнік аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання слуцкага рынку, Юля Сакалова, прадавец ААТ «Рыбакамбінат Любань».