Поделиться:
Новыя арыенціры горацкіх малочнікаў – «Свая зямля», 28.03.2020 (аўдыё)
27 марта 2020
Новыя арыенціры горацкіх малочнікаў – «Свая зямля», 28.03.2020 (аўдыё)

Глабальная мадэрнізацыя вытворчых цэхаў дазваляе адкрытаму акцыянернаму таварыству «Малочныя горкі» павялічваць аб'ёмы гатовай прадукцыі, а сёння тут перапрацоўваюць 400 тон малака ў суткі.

Па выніках пастаяннага маніторынгу ўлічаны прапановы пакупнікоў па выпуску навінак для здароўя. Асабліва вырас попыт на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. 60 працэнтаў гатовай малочнай прадукцыі пастаўляецца на экспарт. Зараз спецыялісты вывучаюць выгадныя прапановы аптовых кампаній Грузіі, Азербайджана і Казахстана.

Якія накірункі экспарту вырашана актыўней развіваць? Пра што мараць спецыялісты прадпрыемства?

Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 28 сакавіка у 6-20 (паўтор у 23-00).

Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: