
Вітаю вас, паважаныя слухачы, і запрашаю вас прыняць удзел ў маёй размове “Па-сутнасці”, а пагаворым сёння пра сумленне... Наогул, мяне заўседы цягне разважаць пра чалавечыя якасці: пра тое, што ніколі не адчуеш навобмацак. Гэта тоіцца ў далекіх чалавечых душах, вырастае ў сям’і, выхоўваецца з дзяцінства – кнігамі, кінафільмамі, сябрамі і наогул, стылем жыцця. Рысы чалавечага характару.
І сення я хачу з вамі паразважаць. А што такое сумленне? Крылатая фраза і даволі заезжаная: “Слухай, а ў цябе ёсць сумленне?” Чуем мы яе часта. У розных абставінах і па розных прычынах. Вядома, звычайна мы яго выкарыстоўваем, калі сутыкаемся з сітуацый, пры якой хочаца проста крычаць.
Прыклад. Дачны ўчастак быў аформлены на маладога, безініцыятыўнага, непрацуючага. Так дастаўся, як кажуць “задарма” – ў спадчыну, альбо хтосьці проста падарыў. Так альбо іначай – дача пуставала. Развальвалася. Наняў хлопец дзеда-сваяка. Ен аказаўся былым будаўніком. Аднак былых будаўнікоў не бывае. Добра разумеў справу. І хібару ўзняў з руін. Большай часткай за свае грошы – грошы пенсіянера. Вядома, была дамоўленасць, што потым уласнік іх будаўніку верне. Сваяк усёж-такі, як не давяраць. І была яшчэ адна ўмова – не было ў старога жытла – так здарылася па жыцці. Што ж, калі ласка, будуй – жыві, колькі патрэбна.
Калі справа пайшла на лад – дом стаў паходзіць на нядрэнны палац: прыгожы, ладненькі, – уласнік адмовіў сваяку, як кажуць, па ўсіх пазіцыях. І грошы не даў, і жытла таксама. Маўляў, ты прабач, нічым не магу дапамагчы.
Адчуваю, што пра гэта скажуць сёння многія прагматычныя асобы – а навошта будаваў? А патрэбна было б падпісаць адпаведную дамову, усё аформіць юрыдычна, а потым будаваць! Яно, канешне, так, але ж ёсць яшчэ і сумленне – дамовіліся, бо сваякі як ніяк. Аднак, якое тут сумленне?
Іншы прыклад. Сышліся дзве адзінокія душы. Жаночая і мужчынская. Мужчына адзін выхоўваў дваіх дзяцей – жонка загінула ў аўтакатастрофе. Амаль такі ж лёс быў і ў жанчыны. Мела на руках маленькую дачушку.
Жылі, як кажуць, душа ў душу. Падымалі дзяцей разам, а іх было трое. Жанчына ні разу не дала зразумець, што дзеткі мужа – няродныя. Адны казкі, адны хваробы і матуліна любоў. Выраслі дзеткі. Дзецям супруга далі вышэйшую адукацыю. А вось калі падыйшоў час плаціць за адукацыю дачцэ жонкі – лад у сям’і скончыўся. Пайшла свара, маўляў, навошта ёй вышэйшая адукацыя, хопіць і каледжа.
І прыйшлося жанчыне далей змагацца з жыццёвымі праблемамі ў адзіночку. Уяўляеце? А праблем было шмат. Размен кватэры, вучоба дачкі, розныя хваробы. Атрымліваеццпа, што патрэбна яна была толькі, каб зняць сямейныя праблемы мужчыны.
А далей… Далей – сумленне перастала гаспадарыць у гэтай сям’і. А былі ж мары… Было і каханне… А ці было? Пытанне ўжо рытарычнае.
Есць прыклады і адваротныя! Мужчына паклаў на алтар лёсу прыёмных дзяцей усё жыццё, здароўе, затое роднаму сыну не знайшлося месца пад дахам новай жонкі.
Няма ў такіх людзей сумлення! Яно адсутнічае заўсёды, збягае з чалавечай душы, калі звужаецца ўяўленне пра элементарныя чалавечыя адносіны. Самае важнае – толькі мае праблемы, толькі мае справы. Астатняе мяне не хвалюе. Шкада такіх! Вельмі шкада… Свет іх вузкі і нікчэмны.