Поделиться:
7 февраля 2017
Пра нас, беларусаў, кажуць - памяркоўныя,  спагадлівыя, шчырыя і добрыя людзі; а яшчэ справядлівыя, хаця ў нашым прагматычным стагоддзі быць справядлівымі не так і лёгка.
Такая невялічкая прэамбула да маіх сённяшніх разважанняў. А размова пойдзе пра жыццё. Усе мы з вамі назіралі, слухалі, разважалі наконт тых дзяржаўных і жыццёвых пастулатаў, што агучыў наш Прэзідэнт у сваей “Вялікай размове”. І справа тут у сутнасці таго, што мы пачулі. Таму не дзіўна, што і ў грамадскім транспарце, і дома, і на працы людзі, удакладню, – прадстаўнікі  розных пакаленняў – жыва абмяркоўвалі – і абмяркоўваюць – фармат размовы (адкрыты, без купюр) і яе змест.  
Казаць, што наша беларускае грамадства моцна палітызаванае, мяркую, не  варта. Аднак, цікавіцца ўсім, і, канешне ж, перспектывай той мадэлі беларускага развіцця, якую выбіралі самі.
Некалькі асабістых назіранняў – што ж абмяркоўвае народ? Ды многае! У першую чаргу, імпануе, што кіраўнік дзяржавы не ўхіляецца ад вострых,  ад праблемных пытанняў, што існуюць у краіне, падрабязна спыняецца на  тэмах міждзяржаўных адносін, у прыватнасці, з Расіяй, дае  рэальную ацэнку некаторым глабальным падзеям. І ацэнку справядлівую.
Памятаеце, раней, падчас прэс-канферэнцыі прадстаўнікам расійскіх сродкаў масавай інфармацыі, ўздымалася пытанне накшталт — чаго чакаць ад новага Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Тады – беларускі Прэзідэнт так ахарактарызаваў сітуацыю: новы гаспадар Белага дома – амерыканец і будзе ўсё рабіць толькі ў нацыянальных інтарэсах Амерыкі. Цудаў чакаць не трэба!  І вось апошнія навіны з ЗША гэта падцвярджаюць. Сёння ўжо не толькі палітолагі і палітэксперты бачаць – так яно і адбываецца.
У сваёй “Вялікай размове” Аляксандр Лукашэнка зноў агучыў думку; будзем  гандляваць і з ЗША і Еўрасаюзам.
А з Расіяй – колькі б ні было непаразуменняў - (дакладны  выраз Прэзідэнта) ніводзін камень у рускага чалавека з боку Беларусі не будзе кінуты. Вось так шчыра і справядліва.
Больш за ўсе людзей, вядома, цікавяць пытанні жыццёвыя. Зрэшты, як заўседы. Заработная плата, пенсіі. Рэфармаванне жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Дарэчы, сам Прэзідэнт анансаваў правядзенне маштабнай нарады па пытаннях гэтай сферы. Што і казаць, жыллёва-камунальная гаспадарка — тое, дзе сыходзяцца інтарэсы ўсіх: і дзяржавы, і адпаведных прадпрыемстваў, службаў і, канешне ж, усіх нас – непасрэдных карыстальнікаў гэтых паслуг.  Нараканняў пакуль сапраўды шмат. Вось асабісты прыклад – дом пабудаваны ў 1986 годзе — да гэтага часу ніводнага рамонту пад’езда.  І гэта далёка не ўсе праблемы аднаго толькі дома. Не буду іх пералічваць.  Але відавочна — штосьці тут не працуе.
Было, як вядома, закранута пытанне, што такое беларуская нацыянальная ідэя. Сам Прэзідэнт  прызнаў — пакуль няма такога дакладнага слогана, які б   адлюстраваў нашу ідэю выразна. А мой сусед — ветэран Вялікай Айчыннай вайны – наконт гэтага выказаўся так: “Унукі мае маюць вышэйшую адукацыю, часта бываюць за мяжой. Аднак заўседы вяртаюцца сюды — ў нашу мірную і спакойную Беларусь, каб жыць тут, працаваць ды дзетак гадаваць. Хіба не нацыянальная ідэя!?”
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: