Поделиться:
Пад стук колаў… Дзіцячая чыгунка пачала новы сезон!
10 июля 2020
Пад стук колаў… Дзіцячая чыгунка пачала новы сезон! “Сталічны экспрэс” упершыню выйшаў на лінію сёлета. На дзіцячай чыгунцы пачаўся новы сезон. Дарэчы, ён 65-ы па ліку. З нагоды гэтага абнавілі будынак станцыі Заслонава, дадалі інтэрактываў у залу чакання. Наш карэспандэнт Яраслаў Даніленка адным з першых адправіўся ў вандроўку ў юбілейным сезоне.

Шмат з тых, хто зараз працуе на беларускай чыгунцы пачынаў са станцыі Заслонава. Для адных, дзіцячая вузкакалейка – гэта магчымасць цікава пазбавіць час, для іншых – сваеасаблівая мара і крок да будучай кар’еры. Нездарма дэвіз малой беларускай гучыць так, “сёння вучоба – заўтра прафесія”. З такім выказваннем згодны і вопытныя чыгуначнікі-падлеткі: старшыня савета юных чыгуначнікаў, начальнік змены, Паліна Міхалькевіч і праваднік Андрэй Корзун.

3.jpg


Падчас урачыстага адкрыцця чарговага сезона супрацоўнікам дзіцячай чыгункі ўручылі ганаровыя граматы і грашовыя сертыфікаты ад кіраўніцтва Беларускай чыгункі. Сярод лепшых быў намеснік начальніка змены Уладзіслаў Серы. Па яго словах, нават звычайная работа з дакументацыяй прыносіць задавальненне.

Да юбілейнага, 65-га сезона рыхтаваліся грунтоўна. Абнавілі не толькі аблічча будынка станцыі Заслонава але і ўнутранае афармленне. Зараз зала чакання зроблена ў стылі пяцідзясятых: разныя драўляныя лаўкі, французскія маркізы на высокіх вокнах, адрыстаўрыраваныя люстры. Сёння будынак станцыі Заслонава сумяшчае і гісторыю, і сучаснасць. Так, пакуль вы чакаеце цягнік, можна паспрабаваць сябе ў ролі машыніста на гульнявым модулі. Можаце выбраць не толькі час віртуальнай паездкі, але і від лакаматыва.

Ёсць і вялікі макет цыкла працы чыгункі. Прычым, з гістарычным падтэкстам. У яго цэнтры – станцыя Парэчча – першая на беларускай чыгунцы. Для аматараў незвычайнага сэлфі ёсць фоталюстэрка. Там можна зрабіць фотаздымак у чыгуначнай форме розных гадоў. Рэтраатмасферу надае і сапраўдны раяль. На ім змогуць выконваць творы вучні музычных школ сталіцы і вядомыя музыканты. У планах дзіцячай чыгункі – ладзіць творчыя вечары.

4.jpg


Пажадаць поспехаў у новым сезоне прыйшлі і тыя, хто пачуў першы ў гісторыі беларускай дзіцячай чыгункі свісток да адпраўлення цягніка. Сярод іх ветэран беларускай чыгункі Анатоль Крыўчык. У 1955 годзе ён уручную пераводзіў стрэлкі і адкрываў семафор менавіта на гэтых чыгуначных пуцях.

5.jpg


“Сталічны экспрес” гатовы правезці вас па традыцыйным маршруце ад станцыі Заслонава праз “Піянерскую” да “Сасновага Бору” і назад 4 разы на дзень па серадах, чацвяргах і пятніцах. Дарэчы, юныя чыгуначнікі будуць вазіць пасажыраў у суботу і нядзелю 6 разоў на дзень.

Такі атракцыён каштуе ўсяго чатыры рублі. Аднак атракцыёнам назваць гэта цяжка. Калі бачыш усю працу юных чыгуначнікаў на свае вочы, то разумееш, што ўсё па-даросламу. Рэальныя рапарты начальніку змены, рэальныя пасажыры, рэальная адказнасць. І вось на працягу 65 гадоў тыя, чыя мара стук колаў і пастаянны рух, ствараюць пасажырам добры настрой з таго самага моманту, як цягнік адпраўляецца.

Фота: Беларуская чыгунка
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: