Поделиться:
«Пакаленне XXI» – 108 выпуск, 6.10.2018 (аўдыё)
5 октября 2018
«Пакаленне XXI» – 108 выпуск, 6.10.2018 (аўдыё) Калі  чуем слова «алімпіяда», адразу ўяўляем спаборніцтва, перамогу, медалі, але ж забываемся – шлях да перамогі доўгі, трэба добра працаваць, актыўна трэніравацца, псіхалагічна настройвацца. І гэта тычыцца не толькі спорту, але і кожнай сферы дзейнасці чалавека.
Сёння мы завітаем у Ліцэй БДУ. Навучэнцы ліцэя сёлета паспяхова выступілі  на міжнародных алімпіядах па фізіцы, хіміі, біялогіі і матэматыцы.
Як жа стаць лепшым сярод мноства прадстаўнікоў розных краін і кантынентаў?  Як  правільна падрыхтавацца да міжнароднай алімпіяды? І навошта ўвогуле ўдзельнічаць у такім інтэлектуальным праекце?
На гэтыя і іншыя пытанні адкажуць удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI». Зразумела, гэта і будуць пераможцы міжнародных алімпіяд, а таксама іх настаўнікі.
Эфір – 6 кастрычніка, у 11-20.
Свае меркаванні па тэме можна дасылаць на электронны адрас radio1@tvr.by  або размясціць на афіцыйнай старонцы канала ў facebook.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: