
У чарговым выпуску вядучая праграмы Настасся Ермалюк запрашае на незвычайную выставу – на ёй традыцыйнае выяўленчае мастацтва арганічна спалучаецца з сучаснымі тэхналогіямі. Выстава такога фармату прэзентуецца ў нашай краіне ўпершыню. Яе аўтар – выхаванка сталічнай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Вера Судзілоўская. Праект мае назву «Exit In/ Холст и виртуальная реальность» і, па меркаванні мастачкі, дазваляе гледачу адкрыць новыя творчыя гарызонты, пазнаёміцца з мастацтвам на стыку з ІТ.
Эфір – у суботу, 3 лістапада, у 11-20.
Свае меркаванні вы можаце пакінуць на старонках Беларускага радыё ў FACEBOOK і іншых сацыяльных сетак, дзе пазнаёміцеся з гэтым матэрыялам.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: