Чарговы выпуск праграмы «Пакаленне XXI» прапануе знаёмства з заслужаным аматарскім калектывам Беларусі ансамблем песні і танца «Зорачка». Ён быў створаны у далёкім 1963 годзе, і за гэты час падарыў радасць творчасці не адной тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Чым жа вабіць «Зорачка» сваіх прыхільнікаў? На гэтае і іншыя пытанні адказваюць маладыя артысты ансамбля і яго кіраўнік Ала Навіцкая.