
Сучасныя падлеткі выдатна арыентуюцца ў прафесійных сферах, якія не заўсёды зразумелыя іх бацькам – многіх цікавяць паспяховыя бізнес-гісторыі, некаторыя спрабуюць арганізаваць сваю справу і сумяшчаць яе з вучобай у школе ці ВНУ.
У чарговым выпуску праекта «Пакаленне-XXI» гаворым пра бізнес-школу для падлеткаў, дзе можна не толькі атрымаць адказы на ўсе пытанні па прафарыентацыі, але і прыдумаць ідэю для свайго стартапа і атрымаць дапамогу ў яго рэалізацыі.
Госці ў студыі – кіраўнік Бізнес-школы для падлеткаў Павел Якіменка і старшакласнікі.
Эфір – у суботу, 16 лютага, у 11-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: