Поделиться:
«Пакаленне XXI» – 135 выпуск, 13.04.2019 (аўдыё)
12 апреля 2019
«Пакаленне XXI» – 135 выпуск, 13.04.2019 (аўдыё) Больш за дваццаць гадоў аб'ядноўвае таленавітых школьнікаў рэспублікі «Юні-Цэнтр-21», афіцыяльная назва ўстановы – Навукова-даследчы і метадычны цэнтр выкладчыкаў і навучэнцаў пры факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Сярод яго асноўных задач – арганізацыя інтэлектуальных мерапрыемстваў і дадатковае навучанне падлеткаў. Школы юных матэматыкаў, інфарматыкаў, фізікаў і астраномаў выхоўваюць лаўрэатаў гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.
Удзельнікі чарговага выпуску праграмы «Пакаленне XXI» – дырэктар «Юні-Цэнтра-21» Барыс Задворны, выкладчык кафедры дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Аляксандр Буслаўскі і навучэнцы  ўстановы.
Эфір – 13 красавіка ў 11-20.
Чтобы оставить комментарий, авторизируйтесь: